Лецейка

Лецейка — пяюшка і лятушка
ў вобразе жар-птушкі з неспадзевам—
толькі заспявала штось на вушка,
толькі адагрэла "калашушкі"—
як ізноўку некуды зляцела.

Лецейка — хвілінкавая хваля—
сонейка азёрнае, рачное:
ўчора толькі воды абдымалі,
летняй цеплынёю цалавалі,
сёння ж — адрынаюць у былое.

Лецейка — імгненнае агменне —
радасць невымоўная, п'янкая:
прыгаршчы сунічнага прамення —
быццам ніспасланае знаменне:
ўсё калісьці, мілыя, знікае.

Лецейка — лагоднейшыя ліўні,
летнія палівы і праполкі,
золата, сабранае у жніўні,
фота небакраю —  выгляд дзіўны
з гнуткай весялухаю — вясёлкай.

Лецейка — расчуленае сэрца,
што ўсяму цудоўнаму  адкрыта,
эра безумоўнага бяссмерця,
цеплы успамін, які не сцерці,
вечнага вяртання акавіта.


Рецензии
Фантастика, гениально.

Ольга Маро   04.08.2014 00:13     Заявить о нарушении
Спасибо за такую щедрость! :—)))
Но не будем преувеличивать.

Лаззаро   07.08.2014 00:58   Заявить о нарушении
Ах, не могу. Читаю и читаю. Спасибочки!!!

Ольга Маро   24.08.2014 01:30   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →