Не жартачкi. Леанiд Пранчак

Не жартачкі — тое, што піша паэт.

Вось, напрыклад, Леанід Пранчак у вершы "Брусель"
http://www.stihi.ru/2014/07/26/6670


Пад уражаннем ўзнікла вось гэта:

Бывайце, баршчы й макароны!
Бывай, забульбячаны край!
Прарваўшыся скрозь забабоны,
я еду ў Брусель — міні-рай.

Хаця...  я б назваў яго "райчык".
Бо й там не ўсё чмеліку— мёд.
Абшарпаны (родна) трамвайчык
"прастрэліў" душу навылёт.

Ну як гэта — ў цэнтры Еўропы —
ля сціплага Маннекен Піс —
такая, прабачце, залёпа —
такі нехлямяжны абрыс.

А "рознасці" ў Елізабеты...
Дарэчы, а вы там былі?
Я быў, і не раз еў катлеты,
а з імі — спагеці, шаблі.

Ды ўсё надакучыла, чэсна,—
бы той Каралеўскі палас.
Хаця там прыгожа й няцесна,
нягоршыя ёсць — нат у нас.

Ці Юбера вось галерэя...
Прыгожа, ды не Калізей.
Мне сэрцайка ўсё ж болей грэе
наш родны Мастацкі музей.

Дарэчы, музеі... На дзіва,
благога сказаць не магу.
Ў музеі тамтэйшага піва
я нават "асіліў" чаргу.

Затое ў крутым Аўтаволдзе
нязменна ахутвае сум.
Хаця я не езджу на Фордзе,
па мне лепей ГУМ альбо ЦУМ.

І нават ля гмахаў-сабораў
(аб гэтым, сябры, папазжа)
ўспамінам аб родных прасторах
узносіцца ў неба душа.

А як ные беднае сэрца,
сябры дарагія, без вас!..
Ну, годзе! Вяртаюся, чэрці!
Дадому! На родны Гранд Плас!

:—))

——————————————————
Маннекен Піс —  скульптура "Хлопчык, які... ну вы ведаеце, што ён робіць".


Рецензии
Конечно, я очень люблю Ваши серьёзные произведения, но как-то на душе легче становится, когда Ваши эти серьёзные стихотворения "разбавляются" вот такими весёлыми, непосредственными и жизнерадостными, как это!
Спасибо, Лаззаро!
С уважением и теплом, Ирина.

Ирина Жизневская   28.07.2014 22:18     Заявить о нарушении
Дзякую, Ірыначка! І натхнення Вам!

Лаззаро   28.07.2014 23:26   Заявить о нарушении
Удачи, друже Лаззаро.
http://www.stihi.ru/2013/12/03/85
Жму руку!
С уважением и теплом,
Красимир

Красимир Георгиев   29.07.2014 01:49   Заявить о нарушении
Спасибо, Красимир!
На Вашей поэтической страничке столько жемчуга рассыпано — только не нелись собирать.

Чудесные переводы и стихи-оригиналы, глубокие и проникновенные стихи. Пусть вдохновение будет вам хлебом насущным!

Лаззаро   29.07.2014 09:26   Заявить о нарушении
опечатка: не ленись.:—))))))))

Лаззаро   29.07.2014 09:27   Заявить о нарушении