Эпiтафiя вясковаму залётнiку

Ehitaph on a Wag in Mauchline
     Р. Бёрнс


Мохлінцы, плачце ўсім сялом -
Памёр дублёр ваш лепшы.
Як тыднямі вас не было,
Ён вашых жонак цешыў.

Як, дзеці Мохліна, на ўрок
Да школы імчыце стайкай,
Ля могілкаў суцішце крок,
Тут, можа, спіць ваш бацька!


Лічыцца, што гумарыстычная эпітафiя
прысвечана жывому сябру паэта Дж.Сміту


Рецензии