Будь хозяином

Любім сала і каўбасы,
Шчэ й зялёны агурок,
Да смятанкі вельмі ласы,
З малака каб зняць вяршок...
Ды і яйка ў ахвоту,
Каб і курыцу стушыць...
Завіхаемся да поту,
Каб усё гэта спажыць!
Словам, усякія прысмакі
Спадабаюцца ўсім,
І ніхто не абыякі
Да таго,што п'ём,ядзім.
Толькі помнім слабавата,
Як усё гэта здабыць.
Едакоў у нас багата-
Як усіх іх пракарміць?
Дасць усё для нас зямелька,
Толькі трэба працаваць,
Не лічыць заганай велькай
Хлеб у поце дабываць.
Людзі ведаць то павінны:
Каб багатым быў наш дом,
Каб мы мелі вітаміны-
Трэба быць гаспадаром!


Рецензии