Бяроза

Стаіць бяроза ля дарогі,
Свае развесіўшы галінкі,
Здаецца, даў бы толькі ногі -
Пабегла бы на вечарынку.
       Яе ўзор зялёна-белы
       Пасуе вельмі ёй да твару,
       Падобна дзеўчыне нясмелай
       Стаіць яна, аб чымсьці марыць.
Плывуць аблокі ў небе сінім,
Ёй пасылаюць прывітанне
І абяцаюць з першым ліўнем
Падараваць сваё каханне.
       Гарэза-вецер заплятае
       Бярозы шоўкавыя косы,
       Птушыны хор ёй гімн спявае,
       А ранкам умываюць росы.
Як глянеш на красу такую -
Забудзеш усе свае нягоды,
Бадзёрым зноў сябе адчуеш,
Узяўшы сілы ад прыроды!
,


Рецензии