Прывiтанне, свет!..

    * * *

Прывітанне, свет! Даўно не бачыліся.
Вокны вечным снегам зацярушаныя.
Я любіла свет, а зоркі страчваліся...
Зрэнкамі святло піла - прымушаная
Смагу лютую трываць. трава пабляклая...
Вочы колер страцілі зялёны, зменлівы.
А галіны дрэва зараз воглыя -
Гэта плача неба хмараў бельмамі,
Што не бачна мне, як у блакітнасці,
Ветрык зоркі калыхае-гойдае...
Просіць неба аб вялікай літасці
У таго, хто фарбамі валодае.


Рецензии
Такое щемящее, такое ... Удалось, передалось, прочувствовала. Сильно сказано.

Ирина Гурская-Лукина   19.07.2014 17:26     Заявить о нарушении
Спасибо.

Дарья Дорошко   20.07.2014 08:09   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.