Рыбалка-няудалка

Сабраліся тры сябры
Неяк на рыбалку,
Бо прыемную ту справу
Палюбілі змалку.
 Рыхтаваліся грунтоўна,
 Каб што не забыці,
 Узялі вуды з сабой,сеці,
 З'есці і папіці.
Адзін кажа: Прыхаплю,
На ўсякі выпадак,
Я дзядоўскае ружжо,
Да яго й прылады.
 Рана ўранцы дружбакі
 Кацяць на машыне,
 "Ну,Пятровіч ,ты рулюй,
 А мы чарку "ўкінем".
Добра вельмі на душы,
Хочацца спяваці...
"Хлопцы!Хутка ўжо рака,
Хопіць выпіваці!"
 Месца добрае знйшлі
 Закінулі сеці,
 А як вып'еш ды закусіш-
 Добра жыць на свеце.
Потым вырашыў Міхась
Шчасця папытаці,
Сеў у лодку ён з ружжом,
Стаў рыбу шукаці.
 А праз некалькі хвілін
 Сябры ўсплеск пачулі,
 З вады цягнуць дружбака:
 "Дзе ружжо,дзе кулі?"
Пакуль вопратку сушылі,
Ружжо даставалі,
Усхапіўя моцны вецер,
Узняў гарой хвалі.
 Так, не солана хлябаўшы,
 Ды дамоў адбылі.
 Міхась голы баў зусім -
 Прасцінкай накрылі.
Едуць,унурыўшы насы,
Бач-ідзе дзяўчына,
Просіць яе падвязці.
Што ж? Гзта магчыма.
 Села дзеўчына,няўцям,
 Што гэта за людзі,
 А Міхась ажно збялеў-
 Захінае грудзі.
"Не пужайцеся,мадам,
Ён жа дурнаваты,
Ля ракі яго спаймалі
Ды вязем да хаты."
 Яшчэ вёскі не відаці,
 Ні канца дарогі,
 А дзяўчо з машыны скок-
 Давай,Божа,ногі!
Як сябры тут рагаталі,
Нават не прысніцца,
Забалелі жываты
І звяло сківіцы.
 Зараз часта ўспамінаюць
 Няўдалку-рыбалку.
 Калі хочаш што зрабіць-
 Не глядзі ў чарку!


Рецензии