Коцiк

Мур-мур, мур-мур,
Мур, мяў-мяў,
Малы коцік сабе песеньку спяваў.
Вушкі лапкамі памыў,
Кіпцюрочкі патачыў,
Лёг ля дзеда, пазяхнуў і заснуў.

І саснілася катку,
Як дзядуля на таку
Спрытна мышку тлустую спаймаў, мяў!
На талерачку паклаў
І катка пачаставаў.
І праз сон каток падзякваў:"Мур,мяў!!!"


Рецензии