Мац. Бацька. Мой род зямля...

п. бацькам маім.
Маці. Бацька. Мой род і зямля  -
Вось вытокі майго існаваньня,
Вось крыніца, назовай адна,
Да якой пакланіцца жадаю.

Пасьпяшаю я нітку зьвязаць,
Што матуля, з табой абарвалась,
Бо ёсьць сьвет, на якім трэба жыць і кахаць  -
Так як ты нам  таго нажадала.
-29.06.14.


Рецензии