Маленьк я вершы Мини-стихи
Балюем... Множацца даўгі...
Святыні топчам і дамовы...
Святыні тры:
Сцяг,
герб
і гімн!
Сцяг -- то душа...
Герб -- дух...
Гімн -- мова...
БУДУЧЫНЯ
Дзесь за доламі-лясамі
Спіць сном вечным Легіён...
Госпад радуецца з намі,
Што ёсць мы і што ёсць Ён;
Што скарыўся дух нячысты,
што Зямля -- пявучы сад,
А душа -- сасуд празрысты,
Як мільярды год назад...
***
Марудна будні цягнуцца зімы,
Імгненна пралятаюць святы вёснаў...
Спазнаўшы сутнасць Часу,
знікнем мы
Тут, на зямлі...
А з'явімся ў нябёсах...
За намі прыйдуць іншыя зусім:
Не праўнукі -- аракулы-паўбогі...
І будзе ачышчаць нялёгка ім
Палі,
лясы,
рачулкі і дарогі.
Свидетельство о публикации №114071406886