Я i Ты

Прагне дзень малады
З ночкаю сустрэчы,
Ды між імі заўжды
Раніца і вечар:

Ноч да дня паляціць -
Сінім раннем стане;
Да начы дзень памчыць -
У вечары растане.

Не абдымецца з днём
Ночка цемнакрыла,
Ён ласкавым агнём
Не сагрэе мілай.

Дарагую сваю
Дзень прыгожы весні
Суцяшаць салаўю
Даручае песняй.

Пазабыўшы на сон,
Салавейка ў маі
Пра каханне без слоў
Да зары спявае.

І, паддаўшыся тым
Салаўіным чарам,
Ночка з днём - я і ты
Аб нязбыўным марым.


Зб."На крылах натхнення"


Рецензии