Кажуць

Кажуць: "Чакай." Чакаць?
Кажуць: "Цярпi." Цярпець?
"Колi так моцна жадаць
Можна перагарэць."

Кажуць:"Забудзься." Так?
Адважныя вы гаварыць,
Пакуль не кранецца i вас
Той страты жахлiвая нiць.

Кажуць:"Пусьцi." Кажуць...
"Наперад глядзi, не трымай,
Пачуццi? К чарцям адразу!"
А хто б мне сказаў:"Кахай."

А хто б хоць шапнуў:"Спадзявайся",
"Атрымаецца ўсе" скажыце.
"Ты дужая, не здавайся".
Ня можаце? Лепей маўчыце.

22:07
12.17.2014г


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →