Жыццё па рэкламе

Кажуць,кепска мы жывём,
І з такой нагоды
Шмат ядзім ,багата п'ём,
Каб забыць няўзгоды.
Ці трэба маць свае галовы?
Тэфаль жа думае за нас.
Жыві сабе на ўсім гатовым-
Сам па сабе працуе прас.
І ад жыцця бяры,што можна,
Ды вясяліся ад душы,
А як наскачашся бязбожна,
То "снікерс" з'еж-і зноў дышы.
І гатаваць няма патрэбы:
Ёсць чыпсы,пепсі і фастфуд.
А чалавеку што шчэ трэба?
Паеў,паспаў-жыццю "капут".
А колькі ў свеце прыгажосці?!
Ды міма ўсё яно бяжыць.
Мы серыялам"мыем косці",
Ну а самім калі і жыць?
Вы меней слухайце рэкламы-
Бо колькі ж будуць нас дурыць?
А найсмачнейшым будзе самым
Вось то,што сам ты змог здабыць!
Кажуць -кепска мы жывём:
Тое заслужылі.
Свет насі ў сэрцы сваём-
Будзе жыццё мілым!


Рецензии