Надвячорак

На світанку ночы - на зыходзе дня -
Месячак пяшчотна цешыў кацяня:
Казытаў жывоцік, плямкі ўздоўж спіны,
Мармытаў ледзь чутна між аблокаў сны,
Баяў сон пра татку - добрага ката,
Размалёўваў казку ў колер малака.
Я сяброў частую цёплым малаком,
Запрашаю шчасце ў мой утульны дом!


Рецензии
Мурррр...совсем как ты... Забираю на перевод)))

Ольга Сафронова Таганрог   17.07.2014 19:03     Заявить о нарушении
Спасибо-мурррси, Оля! Очень рада, что понравилось!

Дарья Дорошко   18.07.2014 03:28   Заявить о нарушении