Шануйце пачуцци

Задяўбала жонка мужа,
Што стараецца не дужа,
Грошай мала зарабляе,
Невядома дзе гуляе,
І ўсё робіць ён не так,
Пустадомак і прастак.
Колькі ж той вяроўцы віцца?
Муж не хоча пакарыцца,
Грукнуў дзвер'ю і пайшоў,
У гаражы спакой занайшоў.
Жонка трохі пацярпела
І да мужа прыляцела:
-Галубок,дамоў вяртайся
Ды чым хочаш занімайся,
Без цябе так сумна ў хаце,
А адной так дрэнна спаці,
Свае крыўды пазабудзем
Ды ў згодзе жыць мы будзем.
Жыцце тых заўжды карае,
Хто сярдэчнасці не мае,
Другіх трэба паважаць
І пачуцці шанаваць!


Рецензии