Самагоншчык

Ну й пашлі зараз часы-
Горай мо не будзе:
Выміраюць, як трусы,
Ад гарзлкі людзі.
І не дзіва,бо рублі
Страцілі павагу,
Самагоначку гані-
Без яе ні шагу.
Што ні зробяць,за ўсё
Заплаці гарэлкай:
Ці забіць каб парасё,
Нарубіць ці елкі.
Вось і вырашыў Ігнат
Шчасце паспытаці,
Зрабіў нейкі апарат,
Каб гарзлку гнаці.
Прычакаўшы ,каб ўсе
Разышліся з хаты,
Стаў прыладжваць пакрысе
Свае апараты.
Брагу добрую ўліў,
Пазамазваў дзіркі.
Ён агенчык запаліў,
Сядзі сабе,зіркай.
Нават трохі задрамаў,
Тут жа прахапіўся.
Апарат ажно стагнаў,
Параю пакрыўся.
Нейкай муці нацякло
Трохі ў бутэльку.
А смуроду! Як назло,
Хоць ты лезь у пельку.
Тут і жонка на парог:
"Што гэта ў хаце?"
Ён тлумачыў ёй, як мог:
"Справы ў апараце."
"Вінават не апарат-
Кажа яму жонка,-
Вінаватая ,Ігнат,
Твая самагонка.
Чым смярдзючку гэту гнаць,
Седзячы ў хаце,
Лепей шоў бы працаваць
Хоць куды,Ігнаце."
Час усіх нас падбярэ,
Забраць не забудзе,
Не губіце ўсё ж сябе
Праз гарэлку,людзі!


Рецензии