Любушцы каханай

***
А быў той дзень, калі мароз
паліў мне на прыпынку пяткі.
І быў той дзень, калі прывёз
табе сябе я без аглядкі.
Жыццё плыло трывожным сном,
ты памагла ў ім не сагнуцца.
Так ганаруся даўнім днём,
калі я змог не азірнуцца.

***
Кахання час... Налавачным мастацтвам
валодаў я ня горш сваіх сяброў,
адначасова мог у многіх закахацца,
тупым сцізорыкам я выразаў “Любоў”.

Парк Севастопальскі. Зноў хтосьці тут мілуецца
каля бярозы гнуткай у цяньку.
На лавачцы старэнькай словы Любушцы
я  прачытаў, мой почырк, не ілгу.


***
Час чаканьня – ўздых нярвовы,
сціплы крок на ганак твой.
Кветкі я нясу як словы,
“Але дзе ты ёсць? А-вой!..”

Вось і ты. Сякундны бег
Хутка нам адлічыць век.
“Залатая” не нашкодзіць,
старасць – хай і не прыходзіць.


***
К табе на суд я вершы нёс,
што сам тварыў начамі,
радкамі ў іх сплятаўся лёс,
жыцця майго пачатак.

Суровы быў рэдактар мой,
і неяк не заўважыў
ў радках, што звіліся ў сувой,
які ён мне жаданы...


***
Залатая мая Люб...
Як прачнешся раннем,
ты пяшчотна прыгалуб
хоць рукі крананнем...

Ганарлівай праз гады
быці – дрэнна неяк...
Не Адам я малады,
але й ты – ня Ева...

Абсыпае серабро
пасму залатую...
І Адамава рабро
сам я пацалую.


Рецензии
святло кахання асцярожна па жыцці нясі, як свячу

Ляксандра Зпад Барысава   23.12.2014 07:22     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.