Вецер-пустазвон
Звініць шалёны вецер пустазвонам -
Заскочыць то у фортку, то ў трубу,
Зламіць гразіцца вецце гонкіх клёнаў
І смецце паразносіць, што грабу.
Грыміць, ляскоча, носіцца па даху,
Знянацку ляпне дзверы скразняком.
Няма ў яго жыцці другога шляху,
Як толькі злосць зганяць абы на ком.
Гарцуе, як дзікун, па белым свеце,
Лятае, прадзьмухоўвае гады.
Такіх вятроў нямала на планеце -
Не прынясуць дабра, апроч бяды.
Умеюць разбураць толькі і нішчыць,
Мажліва, зрэдку хмары разганяць.
Ад гульняў іх шарэюць папялішчы,
Дзе хочацца па-воўчы скавытаць…
Фото интернет.
Свидетельство о публикации №114070702832