Пенсиянер як пиянер

Сягодня свята ў бабулі:
Яна на ігрышчы ідзе.
Унукі кеды ёй абулі,
Касцюм спартыўны ёй ідзе.
Пафарбавала яна вусны,
Прычоску модну навяла.
І дзед вачыма толькі плюснуў:
-Во ,як бабуля ажыла!
-Ды ты зусім як піянерка,
Вачэй адвесці не магу.
-А што?Хоць я пенсіянерка,
Але скакаць яшчэ магу.
І ты,дзядуля, не тушуйся,
Касцюм спартыўны апранай,
Таксама з намі патусуйся
І мяч з ахвотай пакідай!
  Памаладзелі дзед і баба,
  Здаровы учаўшы лад жыцця,
  Марнелі,як той жук і жаба,
  А зараз ім не да ныцця.
  Павышы нос,пенсіянеры,
  Бо здатны вы яшчэ на ўсё,
  Канешна ,ўжо не піянеры,
  Ды не канчаецца жыццё!
 


Рецензии