Баба у каляине

Ехаў дзедка на кірмаш
Не на нейкім возе-
Легкавушка-першы клас-
Каціць па даразе.
Баба побач з ім сядзіць,
Увесь час бармоча.
Цяжка бабе дагадзіць,
Бо багата хоча:
-Едзь туды,вярні сюды,
Абміні вадзіцу.
Ад такой тваёй язды
Можам мы спазніцца.
Гзта ж не хвасты круціць
Каням ды каровам,
Мог бы хутка пракаціць
На машыне новай.-
Дзеду ўжо не па сабе,
Пачынае хмурыцца:
-Пракачу-ка я цябе
Па Вакзальнай вуліцы.
На ўхабіне ўхаб,
На яміне яма,
Растрасе цябе там так-
Не пазнае мама.
Ну ўсё, баба, не спяшы,
Няхай гнеў астыне:
Вось табе і кірмашы-
Селі ў каляіне.-
Баба ў роспачы пыхціць:
-Лепш ехаць на возе,
Чым машыныю каціць
Па такой дарозе.
 Ну каму аб тым сказаць,
 Хто ямы закіне,
 Каб не стала гараваць
 Баба ў каляіне?!


Рецензии