Анализ поту

Раскажу вам,як аднойчы
Ў санаторыі я быў.
Я да жартаў быў ахвочы
І пацешыцца любіў.
Людзі розныя бываюць,
Паглядзіш-дык проста смех,
Як адны пра сябе дбаюць,
Як імкнуцца да уцех.
У другіх жа пра хваробы
Дзень і ноч гаворка,
Быццам усё ў іх зажыло бы,
Каб лячылі толкам.
Я такому вось аднойчы
Таямніча падказаў,
Калі быць здаровым хоча,
Каб аналіз поту здаў.
На дварэ стаіць спякота,
Хто ў цянёк,да рзчкі хто.
Назбіраць каб болей поту
Адзяе друг паліто.
Штосьці выціснуў з паўшклянкі
І панёсся ва ўсю прыць
Ён хутчэй да лабаранткі,
Каб аналізы зрабіць.
Я спыніў яго:"Не варта
Паспяшаццца табе так,
Разумець патрэбна жарты,
Не ўкляпацца каб вось так!"


Рецензии