Марсияне

Яшчэ толькі рассвітае,
Сонца ледзьве ўсходзіць,
Ля памыйкі,нібы здані,
"Марсіяне" ходзяць.
Ад вялікай перагрузкі
Бледныя іх твары,
Каб купіць,чым пахмяліцца,
Трэба шмат шклотары.
Дрыжаць рукі,гнуцца ногі
І слязяцца вочы.
Працаваць яны не могуць-
Выпіваць ахвочы.
За бутэлечку напоя
Задушыць бы рады,
Абкрадаюць,каго  змогуць,
І знішчаюць грады.
Яны сораму не маюць-
У чарцы згубілі,
З-за праклятае гарэлкі
Жыццё пагубілі.
Ды яны таксама людзі,
Хоць і "марсіяне",
Ратаваць жа хто іх будзе?
Іншапланецяне?
На сваёй зямлі парадак
Навадзіце самі,
Каб зямляне былі мы,
А не марсіяне!


Рецензии