Куточак родны - Беларусь

Мая Радзіма Беларусь,
Мілей зямлі няма ў свеце!
Мая Радзіма Беларусь,
Ты назаўжды ў маім сэрцы!

У небе сонейка блішчыць,
Гуляе вольны ветрык
І хочацца пра ўсё забыць,
З прыродай у цішыні пабыць.

Я чую родны пах ад хаты,
Яна стаіць каля ракі.
Прыходжу я дадому,
А там і булкі, і пірагі.

Каўбасы, мяса, малако,
Вадзіца чыстая з крыніцы,
Ды свежы хлеб нядаўна спечаны
І бульба ў кошыку за печчу.

А на стале стаяць бліны,
Палітыя смятанкай,
Ляжыць кавалак вяндліны,
Ды звязка абаранкаў.

І тут шырокія палі,
Паўсюды сонейкам заліты,
Растуць на полі васількі
І робяць смачны хлеб з пшаніцы.

Чуваць і спевы птушак,
Народаў галасы,
І край багаты ўпрыгожваюць
Квяцістыя сады.

І ноччу на нябёсах
Адважна свецяць зоркі,
А ўтрыкам у небе
Прасторна, чыста, звонка.

Тут дожджык дробны крапае,
Растуць суніцы і грыбы,
З дзяцінства свайго памятаю
Родны лясок, хваёвыя бары.

Люблю куточак свой прыгожы,
Як маці дзіцятка сваё.
Хачу сказаць табе адно я:
"Люблю, люблю цябе за ўсё!"


Рецензии