Яна працуе у друку

(гумар)

Яна працуе ў друку...
Даюць, напэўна, "в руку",
Дакладней жа, "на лапу",
Каб там не спала "в шляпу",
Глядзела скрупулёзна -
на тое, што сур'ёзна
На розум свой і погляд...
Вось увесь "цэнзурны" догляд.
А розум чым памераць?
З пячаткаю паперай?
Ці сваяком, ці братам?
А найхутчэй, што - блатам!
Спытала я ў гуморы:
"Дзе ж, люба, вашы творы?"
Зачырванелі шчокі
І самі - рукі ў бокі:
" У мяне другія справы",-
Адказвае рухава. -
"Я не пішу, а праўлю -
Каго хачу - зняслаўлю -
На раз раскрытыкую…"
Вы бачылі такую?

Фото интернет.


Рецензии