Дубок па беларуску

ДУБОК

                Любушцы

Вось вёска твая родная -  Дубок…
Даўно асфальтаваны там сцяжынкі,
крынічанькі ўсіх тваіх дарог,
якімі ты пакрочыла, дзяўчынка.

Пайшла па пылу сціпла да шашы,
у кулачку сціскала дробку грошай,
і пешшу ўвесь свой шлях прайшла ў цішы,
бо бракавала іх на спадарожку.

…Але павінен быць канец бядзе?!
Як доўга ты яго яшчэ шукала!!!
А ў свеце нашым добрых шмат людзей.
Ты сярод іх жыла і падрастала.

…Дубок, Дубок! Радзімы твой куток
пад ліпамі ля векавечнай студні,
дзе памяць сэрца, дзе слязы глыток.
Цяклі ў шчымлівай плыні святы й будні.


Рецензии
цеплыня затапіла душу настальгічнымі ўспамінамі

Ляксандра Зпад Барысава   23.12.2014 07:20     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.