Як пылiнка на тамтаме...

Як пылінка на тамтаме — ў параксізме,
як пад віламі — ў агоніі — змяя,
б'ецца свет пад капытамі ЭГАізму,
зацуглянага пад зменлівае "Я".

На сабе спазнаўшы горан прымусовы,
лёсы курчацца, як пластык у агні.
А па іх тапочуць САМАсці падковы
не даюць ні хвілі роздыху —  ані.

Да зямліцы чалавецтва прыбіваюць
бес пажадлівасці цела і вачэй,
пыха людская і крыўда векавая,
жаба зайздрасці і шмат чаго яшчэ.

Не прабачаць, не саступяць і не сцерпяць.
подла зманяць, скарыстаюць, абкрадуць,
пасмяюцца і штурхнуць у пастку смерці
ЭГАісты, што навокал існуюць.

Іхні клопат — не сяброўства, не каханне,
а смачное патуранне ўсім грахам,
САМАдурства, САМА-САМА-любаванне.
Што ні "Я"-ка — тое здраднік, хлус і хам.

І не збегчы САМАстойна з той няволі,
што стварае САМАдзейнай дзеі  таць
без таго, каб адпаведна Божай волі
Божым словам чуйны дух не абрытаць.

Без таго, каб у любові безумоўнай
бы ў агні, не растапіўся сэрца лёд
і не стаў жывым агменем малітоўным,
у якім былы знішчаецца прыгнёт.

Толькі так і аніяк іначай зноўку
людзі вернуць тое, што не збераглі.
Толькі так — пасля Гасподняй перакоўкі
грэшных душ у кузні Матухны-Зямлі.

——————————————————

Горан (бел) — горнило (рус).


Рецензии
Вельмі добры верш, разумны і не без душы. І тэма цікавая. Я таксама супраць залішнега "САМА" ды "Я". Хаця і зусім без яго ці можна пражыць... Але ж мера, на маю думку, у тым , каб тваё "Я" не надта заціскала "Я" таго, хто побач з табой...

Клавдия Семеновна   04.07.2014 11:58     Заявить о нарушении
Дзякую, Клаўдзія Сямёнаўна!
Залатая сярэдзіна ва ўсім — лепшы шлях.

Лаззаро   05.07.2014 12:58   Заявить о нарушении
На это произведение написано 7 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.