Лайдак

Жыў да быў адзін Пахом,
Не прыхлопнуты мяхом,
Але добры быў лайдак,
Не любіў працу ніяк.
Сусед ў поце бульбу садзіць,
А Пахом гулянкі ладзіць.
Час прыйшоў для нарыхтоўкі,
Людзі робяць "загатоўкі",
А Пахом у вус не дзьмуе,
Неяк мо перазімуе.
Завіхурыла зіма,
Была доўгая яна.
Не адлежвай як ты бокі-
Трэба ж есці абібоку.
А ў хаце ні бульбінкі,
Са стала здувай пылінкі,
Ні гурочка,ні капусты,
Нават хлеба няма лусты!
Па людзях пайшоў Пахом
Ды з працягнутым мяхом:
"Людцы добры,памажыце,
Хоць што-небудзь палажыце!"
Адказалі яму людзі;
"Шкадаваць цябе не будзем,
І навошта слёзы ліць-
Трзба меней было піць!
Не хадзі з пустым мяхом,
А ідзі працуй,Пахом!"


Рецензии