Жадаю табе, Беларусь!

(Тэкст песні)

Квяцістыя зоры наўкола
Люляюць маю Беларусь,
Гайдаюць ў калысцы прастораў
Іванаў, Алесь і Марусь…

Спяваюць уначы калыханку
Пад купалам мірных нябёс,
Каб заўтра квітнела на ранку
Гаямі шумлівых бяроз…

Каб дзень пачынала з усмешкі
У вачах прыгажуні-зары,
Каб у зеллі не згінулі сцежкі,
Бурліла жыццё, як віры...

Каб ласціла промнямі сонца
Усе вёскі твае й гарады,
Каб шчасце лілося бясконца,
Патокам гаючай вады…

Каб белыя росы спадалі
На дол - пракаветны абрус,
Каб з верай у сінія далі
Жыла ты, мая Беларусь!

Табе я ўсё гэта жадаю,
Мая дарагая зямля!..
Няма для мяне лепей краю
І іншай Радзімы няма.
Мінск, 01.07.2014г.

Фото интернет.


Рецензии