Заяц палитык

Надта Заяц сам сябе  ўзнёс.
Ганарова ходзіць каля гаю.
Ад усіх варочае ён нос.
Ні на што ўвагі не звяртае.
Паляцела навіной сарочай:
“Захацеў  вышэй сябе расці !”
“Можа хто яго калі сурочыў ?”-
Сасну Дзяцел перастаў дзяўбсці.
Заяц у палітыку пайшоў.
Начытаўся кніг бібліятэчных.
Нахапаўся найвышэйшых слоў.
І пранікся мараю спрадвечнай:
“Як зрабіць, было каб добра ўсім:
І Крату, што чорны, як у шахце,
І Вавёркам, кручаным такім?
Як ім ратавацца ад напасці,
Што нясе ў сабе Вялікі Лес,
Дзе звяроў другіх яшчэ хапае?”
“І на што ў палітыку ён  лез?-
Сонная  Сава з дупла ўздыхае,-
“Там такія зубы, каркі, шчокі…
І ні хто не скажа  ПРАЎДУ вам.
А ні якім думкам  найвысокім
Не прабіцца да ЗАКОНУ там.
Мо Ліса Крату збудуе хатку?
Ці Вавёрку Воўк накорміць мо?
Усур’ёз  палітыкай займацца
Можа толькі рэдкае дзярмо”
Мудрасці Савы хапіла Зайцу.
Сорамна яму перад звяр’ём.
І з тае пары  пачаў хавацца
Ад усіх у родным лесе ён.
         2009 г.


Рецензии