Мяжа

               
Ў дзяцінстве раннім на мяжу з суседам,
Выходзіў ранкам, каб ніхто не ведаў.
Як зараз помню – хаваўся надта –
Хаваў ад зрокаў я свой занятак.
А я не проста туды заходзіў.
Глядзеў, як сонейка з цемры выходзіць,
Як новы пачынаўся лета дзень,
Як певень з клуні скача на пляцень,
І як пастух, яшчэ зусім нікчэмны
З прасоння, соваў штосць па кішэнях.
А я далей глядзеў з тае мяжы,
Як рэчка пад мастком удаль бяжыць,
Як хтосці ў вёсцы брэнькае вядром,
І як вярбу сагнула аж на злом.
Як маці ціха куранят склікае,
І вельмі рада, што яна іх мае.
Як бацька ранкам на плячы з касою
Сабраўся ў поле пакасіць з расою.
Ужо даўно няма тае мяжы.
А рэчка воду мае – не бяжыць.
І той вярбы даўно ужо няма…
І я прыехаў зноў сюды здарма.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →