Мне не зразумець

Не па днях, не па гадзінах, нават,
Даражэе хлеб, тварог і соль.
Мне не зразумець – ўсяго ж хапала
Ў нашых дэпутатаў і паслоў?
Мы іх за граніцу адпраўлялі,
Каб не пахварэлі. Кожны год
Ў Альпах-Сочах кучай аддыхалі,
Забываючы, што ёсць народ.
Толькі на дзяржаўных пасяджэннях
Розных там палат, без дурнякоў,
Як заўжды галоўнае пытанне:
-Як далей пражыць без беднякоў?
Ўсё ніяк пазбавіцца не могуць
Ад людзей, якія кормяць іх.
Кожны з іх пра свой народ гамоніць,
Ды не помняць толькі пра маіх.
Нашая віна – кантроль слабы быў.
За давер’е паплацілісь зноў.
Можа адазваць скарэй патрэбна
Нам і дэпутатаў і паслоў?
А народ не есьць, ужо й не п’е,
І гатоў з жыццём пакончыць горда.
Дабрабыт не падае – расце (!),
Не у спадароў – у слуг народных (?)


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →