Жниво

   

Заіграў гармонік.
Мяхі разгарнуліся.
Песняю у полі
Дзеўкі адгукнуліся.
Песня дапаможа
Працаваць сярпамі.
Сабіралі збожжа
Цяжкімі снапамі.
Самаму пад вечар,
Што тут ні кажы ты,
Як снапу ахота
Паваліцца ў жыта.
Так было калісьці,
Больш, чым год за дваццаць.
Цяпер трактарыстам
За ўсіх аддувацца.
Шофер, камбайнёры
Да вечара з ранку
Хто штурвалы круціць
Хто сваю баранку.
А калі надвор’е
Стогне і звініць –
Ноччу пад сузор’е
Едуць малаціць.
Забываюцьхлопцы
Пра гурок і чарку,
Бо пара такая –
Мусіш  трымаць марку.
Толькі дай ім, Божа,
Сілы і цярпення.
Сыплюцца зярняты
На хлеб і насенне.


Рецензии