Усё цякуча у свеце гэтым...

Ўсё цякуча ў свеце гэтым...

Ігар Белкін

(Пераклад з рускай мовы на беларускую)

Арыгінал: http://www.stihi.ru/2014/06/23/2444

За перыметрам падзеяў ардынарнаю катрынкай,
паслядоўна дні з гадамі і стагоддзямі сплылі,
і пластамі напласталі з трылабітамі ў абдымку
людзі ў кураве і сажы пад паверхняю Зямлі.
Усё цякуча ў свеце гэтым – ад віна да горных пашаў,
ад расы да дыму ў лёгкіх з катаваннем альвеёл,
толькі кроў гусцее зразу, порах убірае прагна,
смерць, яна і масу косіць, і суб'екта аднаго.
Ў Вечнасці няма аблічча, ані формы, толькі космас,
абыякавы й халодны з выбліскам далёкіх зор,
нам яны арыенцірам слізгацення па сусвеце
без адрыву ад зямнога магнетызму і любві...


Рецензии
Вельмi цiкава!

Вершы   24.06.2014 19:35     Заявить о нарушении
Дзякуй, Сяргей.

Гэта ж Белкін. Ён заўжды цікава піша.

Ляксандра Зпад Барысава   25.06.2014 08:05   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.