Подражателям Веры

не апранай маіх спадніц, дружа
не малюй мой фэйкавы мэйк...
не цалуй вусны, што халодныя дужа,
не кажы маімі словамі, just take a break

не апранайся ў словы нібыта ты - я,
але маімі шляхамі не хадзіла...
а каб прайшлася - на сябе б забылася,
і страціла б месца сваё ля Шывы...

непрыемна, але жыцьцё не трывае паўтора,
я маю сябе, а ты - іншыя словы ...
я маю намер, а ты - імпэт, я пішу - ты чытаеш,
ты увесь сьвет мой у руце сваёй трымаеш...


Рецензии