Жанчыне зь якой не хачу сустрэцца

Не! Мы не падобныя з табой. Ты іншага кшталту смага...
Паўсюль хапае жанчын зь імпэтам да развагі.
я вусны ў чырвоны не фарбую,
каб зладзіць жыцьцё ўсьляпую.

Не! мы з табой рознага колеру, на шчасьце.
Учора мне распавёў знаёмы, што хапае жанчын
з імпэтам да развагі, з пошукам лепей за гугл....
Мяне цяжка прымусіць заўважаць цябе наогул.

Не. Дастаткова размоваў пра жыцьцё,
памылак, абмеркаваньняў марных,
хопіць ужо таемна глядзець на маю старонку ва ўкантакце.
Дастаткова асуджэньня, адчужэньня, быццам бы вось...

Тут ты сустрэла, дура, свайго суддзю -
не заўважыў адразу, халера,
што ты каштоўнасьць канца дваццатага веку...
І твае прызнаньні Ваве ў каханьні - хутка скончыцца плёнка,
а там і твая Эра.


Рецензии