Калi гаворыш...

Калі гаворыш пра спакой і лад у хаце
і пералічваеш плады жыцця свайго,
хваліся Госпадам, хвалько, і помні, браце:
усё, што маеш, атрымаў не без Яго!

І ў час, калі аднекуль  зваліцца навала
і нажытое расцярушыць па зямлі,
не лямантуй, што ў свеце сонейка не стала—
хваліся Госпадам і Госпада хвалі!

Хваліся Ім — і ахінайся СвЯтым Імем
і ў шчырай радасці, і ў стоенай журбе—
і Ен не толькі аніколі не пакіне,
але й звядзе дождж блаславенняў на цябе!

Хваліся Госпадам! Асвечвайся хвалою!
І дзеля кожнага, хто ў свеце заблукаў,
палай паходняй, каб расправіцца з імглою.
І светач твой вянчае Божая рука!


Рецензии
Дзякуй! Спадабалася!

Ольга Мисевич   28.05.2015 09:46     Заявить о нарушении
Дзякую, Волечка!)))

Лаззаро   01.06.2015 11:03   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.