Мальба

Усё прымаю. Хоць душа ў смяротнай скрусе.
Хоць дух і цела — затаптаныя ў зямлю.
Не праклінаю. Бласлаўляю. І малюся  —
усё даруючы таму, каго люблю.

Памілуй, Ойца, як я мілую — у горы —
таго, хто мары і жыццё маё скасіў!
Ён, мой забойца, сам не ведае, што творыць.
Прабач яго, Ўладар сусвету, Божа сіл!

Не наракаю на скалечаную долю.
Хаця і знаю, Ты —  адзіны ў свеце Ўрач,
ды ўсё чакаю, як апошняе патолі,
яго раскайнага, спазнелага "Прабач..."

Тады мой боль яго слязамі загаіцца
і эпілог завершыць мытарства главу...

Я не стамлюся за душу яго маліцца.
Адной мальбою вось дагэтуль і жыву.

14.06.2014 


Рецензии
Лаззара, вы чароўная перліна у нашай беларускай паэзіі.

Вацлав Хадосевич   16.06.2014 11:17     Заявить о нарушении
Дзякую, Вацлаў!
Вы— вельмі шчыры чытач і шчодры каментатар.

Але не будзем перабольшваць. :—)))))))))

Лаззаро   17.06.2014 00:31   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.