Гародня

ГАРОДНЯ

Ад слова род,
Ад слова родны
Тваё высокае імя,
Мая шляхетная Гародня,
Мая радзімая зямля.

Пакуль цячэ
Імклівы Нёман
І будзяць раніцу званы,
Ты будзеш мне
Бацькоўскім домам,
Старонкай роднай даўніны.

Зайду у хату да Максіма,
Спаткаю
Блізкіх мне людзей...
І стане мне мая Радзіма
Яшчэ мілей,
Яшчэ радней!


Рецензии
Нёман, Гародня... і увесь ваш край... такая прыгажосць, што зусім не дзіуна чытаць такі цудоуны верш!

Виктория Ковель   02.07.2014 21:58     Заявить о нарушении