Леу чоунавы, застыла бируза...

Леў чоўнавы, застыла біруза

Кандидыч

(Пераклад з рускай мовы на беларускую)

Арыгінал: http://www.stihi.ru/2010/05/11/2621


Леў чоўнавы, застыла біруза,
І мёдам сонца ў верасах загразла.
Самлеў заход, пусты нябёсаў гмах,
Пяскі вакол і смска спрахла.

Шкада сябе, тры дні яшчэ брысці,
Леў чоўнавы матаецца ў пясках.
За залатым руном, па золаце ісці,
Падлічваючы час ў маладзіках.

Той доўгі сон - ён казачна прыгож,
Надзеі поўны, і вады ня трэба.
На прыканцы дарогі, анягож,
Лёў абярнецца, зоркі лінуць з неба.

Ты спіш, і бачыш сон у сне.
Ты ведаеш: прачнуцца трэба - двойчы.
Вароты сноў - закратаны ўдвайне,
Але ў канцы - адчыняцца аднойчы.

І мяккае святло маладзіка,
На золаце пустэльні серабрыцца,
Падорыць сон - як зорная рака,
І неба бірузою заіскрыцца.


Рецензии
Абдрукоўка: Ты спіш, і бЫчыш сон у сне.

Прыгожы пераклад.

Вершы   13.06.2014 01:28     Заявить о нарушении
дзякуй, Сяргей, папраўлю.

Ляксандра Зпад Барысава   16.06.2014 08:18   Заявить о нарушении