Адзiн дзень напачатку чэрвеня

Цэлы дзень крумкачы нападаюць на цень мой
  і цэляцца дзюбай у цемя
квапіцца на эгаізм мой пабіты Гедройцям
  празаік-паэт з Ваўкавыску
30 “Камазаў” з Расеі вязуць у Луганск і Славянск
  жывое яшчэ пакаленне
сатрапы шукаюць цару
  залатыя відэльцы, талеркі, ды міскі…

У Свіслачы нехта ўтапіў уначы
   заплечнік з жывым неўмаўляткам
Еўракамісія просіць прыняць
   несуседку Літву ў зону еўра
што з Праляскоўскім, кірдык?
   Ну а з большага ўсё тут ў поўным парадку
у шакаладзе мая Беларусь…
    акрамя і мяне, і маіх ператруджаных нерваў


Рецензии
Што гэта? Адчай? Трымайцеся, Сяржук.

Вершы   06.06.2014 14:14     Заявить о нарушении