першае

Я добра памятаю ўсё:
І першы клас, і першы сшытак,
I як лавілі карасёў,
А потым шлі дамоў праз жыта.

Як папраўлялі ровар наш,
Дзе быў ланцуг занадта шкодны,
І асабісты наш гараж,
Але  машыны – аніводнай.

Я ўспамінаю першы клуб,
І першы свой павольны танец.
Як я варыў свой першы суп,
Як нёс дзяўчынцы ў школу ранец.

Дзяцінства цёплае святло –
Яшчэ жывая баба Стася.
Няма таго, што раньш было, (с)
Вось толькі памяць засталася.
31.05.2014


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.