Пра моду

Чымсьці я засмучоны сягоння.
Скура не па пагодзе.
Тое, унутры што, і звонку - не роўня.
Кажуць мне: "Гэта не ў модзе!"

Аде душою не можна згадзіцца,
Хтосьці валяецца ў мёдзе,
Нехта павінен за ежу маліцца.
Скажуць зноў: "Зараз так у модзе!"

Чуецца "подых" дабра чалавечага.
Ты на патрэсканым лёдзе -
Нават рукі не дадуць, пакалечылі
Самі сябе. Гэта ў модзе?

Чытаю часопіс, гляджу (мо здаецца?)
Я бачу на адвароце:
Вайна дзесь ідзе. Сціскаецца сэрца.
Людзі, хіба ж гэта ў модзе?

Не чуем, не бачым, маўчым і нямеем,
І хочацца крыкнуць: "Годзе!"
Адзін аднаго падтрымаць не ўмеем,
Бо добрым быць зараз не ў модзе.

2012


Рецензии
Вельмi добры верш! Падабаецца! Толькi першы радок неудалы. Нацiск на О засмучоны.
пераставiць трэба словы.
Чымсьці засмучоны я сягоння.

Леонид Зуборев Зубарев   31.05.2014 16:42     Заявить о нарушении
Вялікі дзякуй! Можа радок и сапраўды няўдалы, але ў слове ЗАСМУЧОНЫ ў мяне і так націск на О.

Алёна Солянко   31.05.2014 18:19   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.