Клейкага лiсця пах...

Клейкага
лісця
пах.

Сэрца
ірвецца
з "меццо".

Чуеш:
"тах-тах,
тах-тах!" –

як
птушанё
біецца?

ЖЫвіцца
ўсмак
жыццём:

смокча
таемнасць
дрэваў,

чуйным
"А-цёх,
цёх-цё!"

ўторыць
салоўкі
спевам.

Цешыцца
дзівам
дзіў –

спеўным
птушыным
хорам –

ад "чый-чыя,
ціў-
ціў"

да
варан'ЁГА
ору.

Прагнучы,
п'е
прамень –

з він
"Залатыя
руны" –

і
дараваны
дзень

славіць
на 
фібра-струнах.

25.05.2014


Рецензии
СЛАВА ГОСПОДУ БОГУ ЗА ВСЁ!

Наталия Нездешняя   05.05.2021 02:56     Заявить о нарушении
На это произведение написано 7 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.