Каханне
Яны сустрэліся, і вось,
Ужо дрыжыць зямная вось
І зоркі ў бездань паляцелі.
Былi жаданні ўсё ярчэй,
Як быццам бляск яе вачэй
У сэрца юнае пацэліў.
Нарэшце, ён паверыў ёй,
Назваў адзінаю сваёй
І апусьціў ляцець скрозь лета.
І доўга потым па зямлі
Пытаннi розныя плылі:
"А што было такое гэта?"
23.05.2014
Свидетельство о публикации №114052300713
http://www.stihi.ru/2014/10/14/9342
Станислав Тарашкевич 31.10.2014 15:50 Заявить о нарушении