Калi мяне мiнулым болем...

Калі мяне мінулым болем
ізноў жмане шаленец-май,
з'явіся мне, о, мой анёле,
і дай  няўтольнаму патолі –
хаця паўдолькі лепшай долі –
і дух у целе падтрымай!

Штурхні: "Ізноў ляціш на рыфы
па волі ветразя-душы?
Асцеражыся слоў у рыфму!
І праз жадункаў алгарыфмы
уласны лёс, як крохкі грыфель,
на ліст паперы не скрышы!"

Яшчэ й дадай: "Расплюшчы вочы!
Зірні, што творыш, памаўза!
Кідай чмурэць у цемры ночы,
каб абы-што не напрарочыць,
і вершам яву не сурочыць,
і свет у вузел не звязаць!"

18.05.2014


Рецензии
О, які твор!
Пачынаўся павольна, а потым, як адрэалінавы атракцыён: раз - і накрыў! Нечакана! І адчаю ў Вашых творах няма, гэта галоўнае.
Дзякуй, Лаззаро, за творчасць і мілыя вобразы.
Ірына.

Ирина Жизневская   24.05.2014 01:18     Заявить о нарушении
Дзякую, Ірыначка, за падтрымку!

Лаззаро   26.05.2014 11:54   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.