Смаленск

Як выпраўляюся ў паход –
заўжды, па-джэнтэльменску,
сваю экспансію на Ўсход
спыняю на Смаленску.

Ля сценаў велічных крамля
палохаю  смалянаў:
“Віват, крывіцкая зямля,
Край кніжніка Рамана!”

Даруйце гэтакі імпэт, –
Хаця, чаго дзівіцца!
Не таямніца, не сакрэт:
“Смаленск – мая сталіца”.

Тут мой Дняпро і сем халмоў,
Царква на Гарадзянцы…
Вось тут бы жыць, ды час дамоў.
Экспансія – без шанцаў.


Рецензии
Прывiтанне, Сяржук! Мабыць, i смалянка там нейкая ёсць?;) Меладычны верш, да спадобы!

Вершы   17.05.2014 00:05     Заявить о нарушении
Рознага бывала ў жыцці, смалянкі, на жаль, яшчэ не было...

Сержук Сыс   16.05.2014 16:20   Заявить о нарушении

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →