Пляма
дык не будзе як прайсьці
на які-небудзь падворак,
дзе ліхтара не знайсьці.
Шмат чаго пад ногі трапіць,
і не толькі... Ва ўвесь рост!
Бо таксама дрэнна бачыць
кожны у цемры. Ў ёй, як госць.
Спадары, ды й і спадыні
не чакайце ад мяне
ўспышкі сонечнай, ці выспы
ў акіяне, ў самым дне.
Я не дам парады большай,
чым прапусьціць Ваш Сусвет.
А таму маўчыце вольна,
як кажу пакуль яшчэ.
Як замоўкну, - буду слухаць,
чым даводзіцца ў вушах.
Можа буду. Мо прачнуся,
з цемры збіты, з закутка.
Ну а вось калі не ў стане
буду я паслухаць вас;
дык у цемры ўсе з вушамі,
а мяне ва ў ёй няма.
Свидетельство о публикации №114051200394