Па закону...

   Сустракаемся мы выпадкова,
  Па закону вярчэння зямлi,
  Як у моры, бяскрайнiм, суровым,
  Сустракаюцца два караблi.
  Зазiрнем на адлегласцi у вочы:
  - Дарагая?!
  - Прывет, дарагi!
  Ды, на жаль,не адным курсам  крочым,
  Супрацьлеглыя у нас берагi!
  Як шкада, што ты супраць пiрацтва
  I не возьмеш мяне у палон...
  Сустракаемся, каб развiтацца
  Па закону начэй i дзён.


Рецензии
Дзіўна ў вас вершы перагукваюцца. І абодзьва верша -- цудоўныя.

Толькі тут нешта чапляецца:

"Не адным, нажаль, курсам мы крочым"

А калі так:

Ды, на жаль, не адным курсам крочым.

Лаззаро   13.05.2014 21:47     Заявить о нарушении
Зауваги калег- святое! Зараз выпраулю.Дзякую за водгук! Весела тут у вас, на сайце!(ци у нас?) З цяплом

Ольга Жогло   14.05.2014 00:13   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.