Надыходзiць новы верш...

Надыходзіць новы верш
і зудзіць у галаве:
"Як свой ЧОВЕН назавеш,
гэтак ён і паплыве.

Назавеш яго "сціШОК"
альбо "верШЫК" (так, як ёсць) –
і сцярэцца ў парашок
веліч твора – Ягамосць.

А калі яму дасі
болей гучнае імя,
зазвініць, як нота "сі",
зацвіце, як хахлама,

зараўняе рознасць моў
запалоніць мілатой,
зачаруе і між слоў
замалюе вобраз твой,

замарозіць мора спраў,
на каня пасадзіць нерв
і спытае (ну, дацяў!)
"Ды няўжо ж я не ШЭДЭЎР?"


Рецензии
ШЭДЭЎР, канешне, ШЭДЭЎР.

Ляксандра Зпад Барысава   13.05.2014 09:13     Заявить о нарушении
Свет, мой зеркальце, скажи..

Андрей Столярик   13.05.2014 13:30   Заявить о нарушении
Да, Андрей, подколол, и очень остро :-))

1:0 в вашу пользу :-))

Ляксандра Зпад Барысава   13.05.2014 14:37   Заявить о нарушении
І не кажыце

Лаззаро   15.05.2014 20:16   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.