Калi кiроуца твой не Бог...

Калi кiроўца твой не Бог,
а грахаводніцтва пачвары,
асобы знак тваiх дарог –
таўро заганнасцi на твары.

Жадлiвасць цела i вачэй
i прыдарожнай славы пыха
агнём жадункавым пячэ
i накiроўвае на лiха.

Вiльнеш налева – i у кювет,
рванешся ўправа – трапiш к чорту.
Пакуль аб'едзеш белы свет,
сагнеш у круг дугу аорты.

Не раз, не два, адчуўшы жах,
успомніш, кім ты быў калісьці.
Але жывым на ўсіх шляхах
заўсёды ёсць якоесь выйсце.

Калi ў аварыi шашу
пазначыць целам не жадаеш,
пiльнуй, каму сваю душу
i руль машыны давяраеш.

8.05.2014


Рецензии
Прывитанье, Лаззаро.

я б написала "а эга ўласнае пачвары,"

Ляксандра Зпад Барысава   08.05.2014 09:24     Заявить о нарушении
Так, атрымалася ніжэй вашага ўзроўню :-))

а "ўласнае" я прапанавала таму, што "пачвара" жаночага роду.

Ляксандра Зпад Барысава   08.05.2014 11:32   Заявить о нарушении
Так. Дзякую. І мяне ўсё гэта не задавальняе. Тры разы ўжо верш перапiсваўся:

Калi дарадца твой не Бог,
а пажадлiвасцяў пачвары,
у культ узведзены парок
кладзе пячаць сваю на твары.

Але слова ПАРОК - рускае, па-беларуску -- загана.

Пасля так:

Калi вадзiцель твой не Бог,
а прыдарожныя пачвары,
твой рух азначвае вырок --
пячаць бязбожыя на твары.

Але Вiкiпедыя дае слова КiРОўЦА.

І ўсё раўно нешта не так.

Лаззаро   08.05.2014 11:37   Заявить о нарушении
Не, тут iнакш: эга (якога?) уласнага

Лаззаро   08.05.2014 11:57   Заявить о нарушении
тады зразумела.

Ляксандра Зпад Барысава   08.05.2014 12:19   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.